А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я Ё
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
Выберите необходимое действие:
Меню
Свернуть
Скачать книгу Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)

Язык: Неизвестно
Год издания: 2018 год
1 2 >>

Читать онлайн «Мястэчка G… …і ваколіцы… (зборнік)»

      Мястэчка G… …i ваколiцы… (зборнiк)
Вiктар Шалкевiч

Бiблiятэка Саюза беларускiх пiсьменнiкаy «Кнiгарня пiсьменнiка» #30
Гэтая кнiга перадусiм не пра мястэчка G. i ваколiцы, а пра людзей, якiя там жылi, таму што без людзей любое мястэчка робiцца звыклаю горбаю камення. Гэтая кнiга пра нашую прыгожую страчаную Айчыну – Вялiкае Княства Лiтоyскае… Яго даyно няма на мапах, тым не менш яно дзесьцi глыбока сядзiць у кожным з нас…

Вiктар Шалкевiч

Мястэчка G… …i ваколiцы…

Дзевятнаццаць апавяданняy i п’еса

Z Wilna przeskoczyi do Grodna, tego brudnego, zydowskiego Grodna, w ktоrego rynsztokach jak w zasmolonym szkle przegladaly sie kamieniczki dawnych lat.

    Jуzef Mackiewicz. «Na S.W.1» Dzieia, tom 12, s. 245

© Шалкевiч В., 2012

© ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy», 2012

© ПУП «Кнiгазбор», 2012

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Мястэчка G

Мястэчка стаяла на рацэ, якая спрадвеку цякла y Балтыйскае мора. Мора было далёка, а як выглядала – чорт яго ведае – нiхто не yяyляy i не бачыy… Можа, дзяды i прадзеды калiсь…

Пра раку спявалiся розныя iнтымна-лiрычныя i ваенна-патрыятычныя песнi, у якiх яна абвяшчалася ледзь што не фарпостам усходняй вiзантыйскай цывiлiзацыi, Кронанам i Барысфенам, крынiцай iсцiнна-сапраyднай Веры i Бацькам усiх людзей, жывучых на яе левым i правым берагах, хаця якраз бацьку яна меней за yсё прыпамiнала, была рака не вельмi вялiкая, нячысценькая, у некаторых месцах, дзе з iржавых трубаy у яе yлiвалiся падазронага колеру вадкасцi, увогуле нагадвала падручнiк па хiмii для сёмага класа, а yлетку, калi мялела, усялякая адважная варона каб схацела, то перайшла б яе пехатою… А калiсьцi, кажуць, па ёй сунулiся цяжкiя вiцiны цi лайбы з таварамi аж у мiфiчную Усходнюю Прусiю, альбо з самога Кiева даплывалi да тутэйшага замка на горцы чаyны з рознымi легендарнымi рускiмi князямi i цiвунамi…

Мелася y мястэчку некалькi рухлiвых вулiцаy, парa вышэйшых вучэбных установаy, медыцынскiх i сельскагаспадарчых, пара абавязковых савецкiх помнiкаy правадырам i паходням нацыi, адзiн з iх, бюст заснавальнiка тутэйшай лiтаратуры, каторы стаяy ля сценаy мясцовага yнiверсiтэта, быy вечна метка i густа загаджаны несвядомымi непiсьменнымi птушкамi… Былi y мястэчку чатыры прыгожыя сярэднявечныя касцёлы з кляштарамi i некалькi цэркваy, адна царква – ну вельмi старажытная, дакладней, тое, што ад яе засталося… Сiнагогi, зразумела, таксама, i кiрха лютэранская, i спешна набудаваныя напачатку дзевяностых на замежныя грошы не надта файныя малiтоyныя баптысцкiя дамы… І было некалькi музеяy i чатыры мастацкiя галерэi, два прафесiйныя тэатры, два кансулаты – польскi i лiтоyскi, польскi на вулiцы гарачага прыяцеля yсiх шляхцiцаy таварыша Будзённага, а лiтоyскi – на вулiцы пралетарскага пiсьменнiцкага генiя Максiма Горкага, была фiлармонiя i палацы розных культураy – тэкстыльнай, тонкасуконнай, чырвонаармейскай, хiмiчнай, будаyнiчай, гарадской i раённай, былi аyтобусы i тралейбусы – трамваяy не было нiколi, бо iнакш мястэчка сталася б Вiцебскам i y iм пачалi б нараджацца сотнямi i тысячамi Юдалi Пэны i Маркi Шагалы, былi два вакзалы – чыгуначны i аyтобусны, а перад iмi заyсёды столькi таксовак, што, здавалася, адныя таксiсты, каб не скiснуць ад нуды, проста вазiлi другiх таксiстаy, быy нават аэрапорт, з якога перыядычна то лёталi, то не лёталi дробныя самалёцiкi y недалёкi Калiнiнград цi далёкую Маскву, была мытня, скуль грамадзяне стартавалi на гандаль у блiзкую Польшчу, нашпiгаваныя смярдзючымi тытунёвымi вырабамi мясцовай (былой) фабрыкi Шарашэyскага, як эстонская каyбаса – салам, а самi мытнiкi, здаецца, ледзь не выварочвалi сабе скiвiцы ад асуджанасцi i аднастайнасцi сваёй штодзённай няхiтрай працы – праверыць i пусцiць туды – праверыць i пусцiць назад, туды – назад, туды – назад… Траплялiся iм часам цi нахабныя пачаткоyцы-кантрабандысты, цi барацьбiты з законна абраным канстытуцыйным ладам – тады прыходзiлася yжываць суворую дзягу айчыннага заканадаyства, адбiраючы забароненае да yвозу нашмат таннейшае за айчыннае сырое мяса цi сала альбо лiтаратуру i iншыя нехарошыя матэрыялы, якiя зневажалi гонар i годнасць першай асобы y дзяржаве. Але гэта здаралася не вельмi часта – якi неразумны будзе перцi праз мяжу небяспечную кнiгу, калi yсё зараз можна знайсцi y Інтэрнэце… Стаяла калiсь у мястэчку нават ратуша на Высокiм рын ку, што яскрава магло б засведчыць сённяшнiм месцiчам дый нешматлiкiм покуль гасцям аб старадаyнасцi i высакароднасцi паходжання G., толькi ж ратушу па вайне разабралi, падмуркi пазалiвалi асфальтам – i як бы яе не было, i магдэбургскага права не было, i нiчога не было… Процьма iснавала y мястэчку чыноyнiкаy, абласных, раённых i гарадскiх, былых камсамольцаy i сяброy КПСС; гарадскiя i абласныя сядзелi амаль вокны y вокны – адныя па правую руку Ленiна, другiя – за яго плячыма, цi, каб да канца быць дакладным, за сракай правадыра. Чыноyнiкi – i тыя, i тыя, i тыя – баялiся вельмi трох рэчаy: звальнення з працы, магчымага далейшага часовага арышту i – самае страшнае – нечаканай Смерцi на аyтобусным прыпынку, таму што Смерць звыкла адразу надыходзiла за першым i другiм; уладкавацца куды працаваць на iншую пасаду было амаль немагчыма, i прыходзiлася цэлае жыццё па-мастацку гнуцца i падладжвацца пад чарговую грамадска-палiтычную сiтуацыю альбо прывезенага з Мiнска цi Магiлёва начальнiка, каб даседзець да пенсii. Цi кралi чыноyнiкi i цi бралi хабар – пытанне, на якое магла, каб вельмi схацела адказаць, пракуратура – хутчэй за yсё так, ды ясна, што так, толькi дурны не браy, а як жа, аб гэтым нават у газетах пiсалi – кралi яны i бралi, i так часам адчайна, як быццам не было нi Бога, нi сумлення, нi бацькоy, якiя павiнныя былi iх выхаваць на нармальных людзей, толькi ж гэтых грошай няможна было нiдзе выкарыстаць – анi яхты на iх купiць, анi васьмiпавярховай вiлы збудаваць, таму i ляжалi яны гадамi, незапатрабаваныя, закручаныя y цёмна-сiнi цэлафанавы пакет з надпiсам «Торговый дом Неман», пад адмысловаю плыткаю-схоyкаю за yнiтазам у туалеце…

Вельмi многа з’яyлялася на цэнтральных вулiцах чыноyнiкаy у абед, памiж трынаццатай i чатырнаццатай гадзiнамi – усялякiх там Марыяy Мiхайлаyнаy i Барысаy Мiкалаевiчаy, – i, адначасова з iмi, вар’ятаy, але да вар’ятаy усе жыхары мястэчка прызвычаiлiся i не звярталi на iх увагi. Вар’яты даyно yпiсалiся y краявiд, боyталiся, неахайна апранутыя, па вулiцах, базарах i крамах, ездзiлi y аyтобусах, не плоцячы за праезд, там жа агiтавалi за Ісуса Хрыста, блытана называючы яго то Сынам Божым, то Святым Духам, а дзесяць запаведзяy – канспектам, якi Бог уручыy Майсею. Вар’яты спрабавалi пераракацца з запiсаным голасам дыктара, якi па-вясковаму, выквакваючы галосныя гукi, аб’яyляy наступны прыпынак, цi стаялi каля дзвярэй аблвыканкама, здзеклiва пытаючы y кожнага адтуль выходзячага: «Чаму ты не y камеры?», i асаблiва yжо нiчым не адрознiвалiся ад людзей пакуль нармальных; вар’яты калолi вочы толькi прыездным, якiя не хавалi свайго здзiyлення iх колькасцю i насычанасцю на квадратны кiламетр i каментавалi yголас: «Такое прыгожае мястэчка… i столькi дурных!»

Вар’яты былi розныя – i камунiстычнага накiрунку, i рэлiгiйна арыентаваныя, i сексуальна заклапочаныя, i нацыянальна афарбаваныя вар’яты-радыкалы, i вар’яты дэмакратычныя – дэмавар’яты – апошнiх было цi не найбольш, у асноyным выкладчыкаy мясцовых вышэйшых установаy – спiтых i спрацаваных парабкаy ад айчыннай адукацыi, фiлолагаy, гiсторыкаy цi медыкаy, але самую вялiкую пагрозу вар’яты yяyлялi пад весну, калi iх хвароба традыцыйна абвастралася, цi калi збiралiся разам пасля якога вялiкага напаyафiцыйнага свята альбо нефармальнага мiтынгу апазiцыi альбо на чарговыя iнтэлiгенцкiя пасядзелкi y нячыстай халоднай зале y сутарэннях былых складоy тытунёвай фабрыкi – яны тады страшэнна лямантавалi, крычалi i з усiмi спрачалiся, запырскваючы yласнаю слiнаю цi то аслiзлыя сцены y будынку, цi то парэшткi старажытных вулiчных камянёy, цi то вышараваны сотнямi ног лiнолеум на малюпасенькай кухнi ва yласнай кватэры-хрушчоyцы…

Зачапiлася y свой час i абцёрлася аб мястэчка колькi там вядомых мастакоy, неблагiх пiсьменнiкаy i вартых паэтаy, нават з два цi тры тутэйшыя класiкi, выдатных музыкаy, аднойчы сам маэстра Святаслаy Рыхтэр, а потым Андрэс Мустанэн са сваiм «Хортус музiкус» па-майстэрску yпрыгожылi шыкоyным выступам сцэну аднаго з палацаy культуры, а два рыма-каталiцкiя святыя – святы Казiмiр Ягелончык i святы Максiмiлян Марыя Кольбэ – колiсь штодня хадзiлi па местачковых вулiцах як звыклыя шэрыя пярэхаднi, i нiхто нават i меркаваць не мог, КІМ яны потым стануць… Але гэта было калiсьцi, ой калiсьцi… а зараз… Словам, мястэчка было маленькае, беднае… Стаяла на рацэ… Заносiла сюды часам адно закадаваных ад алкагалiзму колiшнiх СССРаyскiх збяднелых зорак пакрыyляцца пад уласную фанаграму y збудаваным на былым жыдоyскiм могiльнiку Лядовым палацы, цi сквапных да грошай маскоyскiх артыстаy з лёгка распазнавальнымi серыяльнымi мордамi, цi пачынаючых склiзкую спявацкую кар’еру айчынных Жанэтаy, Гюнэшаy, Пятроy, Тодараy ды Лявонаy…

Жылi-дажывалi тут свой век шматлiкiя вайсковыя пенсiянеры, прывабленыя y свой час цiхасцю i зялёнасцю гарадка i анацыяналiстычнасцю мясцовага паспольства, спiвалiся i дагаралi самотныя yдаyцы, а насупраць, дзверы y дзверы з iмi на адной лесвiчнай пляцоyцы, жылi жанчыны без мужоy, iх, па статыстыцы, было ажно восем на аднаго самага захудалага i горшага бедалагу, асвойвалiся з мясцовымi абставiнамi экзатычныя кiтайцы i в’етнамцы, лiвiйцы i жменя асобаy каyказскай нацыянальнасцi, паадчыняyшы сумнеyныя рэстараны i кавярнi, i iснавалi yсе тутнароджаныя, тыя, хто y свой час не адчуy, што можна было кудысьцi yцякаць – у Еyропу цi на Усход, а потым ужо было позна, потым толькi трэба было махнуць рукою на свой лёс i пацешыць сябе самога: «А, неяк выкруцiмся, да пенсii дацягнем, павiнен i тут жа нехта хадзiць па вулiцах, а там, як трэба, то на плячах занясуць…»

Калiсьцi…

Лiст да маскоyскага сябра пiсьменнiка Валерыя Казакова

Ты пытаеш мяне, дарагi Валерык, як сталася, што з нашага мястэчка адправiyся y лепшы свет кароль польскi, вялiкi князь лiтоyскi, не вельмi любiмы пыхлiвымi падданымi, зарослы барадой па самыя вочы Стэфан-Сцяпан-Іштван Баторый?

Каб табе на гэтае пытанне адказаць, я вымушаны буду, як прыгожа кажуць у нас, пачынаць ад Скiдаля.

Дык вось, мястэчка нашае было хоць маленькае, беднае, але ганаровае – са старажытнаславянскага паселiшча на yзгорку даспела i паднялося да годнасцi нефармальнай сталiцы Рэчы Паспалiтай некалькiх народаy пры венгры румынскага паходжання Стэфане Баторыi, цi, як яго любяць называць сучасныя неафiцыйныя гiсторыкi, Сцяпане Сцяпанавiчы Батуры. І я, карыстаючыся y тым лiку i iх досведам, паспрабую табе нешта распавесцi пра ягонае жыццё, дзiyную смерць i yва што гэта вылiлася нашаму мястэчку.

Кароль ён быy не дынастычны, а выбарны, запрошаны, як бы зараз акрэслiлi – кароль-менеджар. Далi яму панышляхта y якасцi бонуса жонку – Ганну Ягелонку – непрыгожую i нашмат старэйшую за яго. Кабецiнай Ягелонка была рэлiгiйнаю, хадзiла да касцёла, гаварыла пацеры, часта i многа спавядалася, а гэтыя самыя рэчы, якiмi любяць займацца наважонцы, яе, наколькi спраyджаныя крынiцы падаюць, не цiкавiлi yвогуле, так што маладому мужу Сцяпану Сцяпанавiчу нiчога не заставалася рабiць, ажно толькi ваяваць з суседзямi, паляваць ды цiшком цёгацца па чужых бабах. Да таго ж ён не гаварыy на «шипучем змеином языке», у сэнсе – не ведаy польскае мовы, затое, на зайздрасць некаторым бiскупам, выдатна валiy лацiнаю, якая y шаснаццатым стагоддзi была нейкiм аналагам сучаснай прымiтыyнай ангельшчыны, так што падрыхтоyку меy салiдную, не y крыyду сённяшнiм некаторым малаiнтэлектуальным калгасным паганялам.

Прыехаyшы на сваё новае месца працы, Сцяпан Сцяпанавiч распiсаyся ва yсiх патрэбных паперах, склаy розныя прысягi, раздаy абяцаннi i пачаy наводзiць свае парадкi. Фiнансавыя справы былi заблытаныя, шляхта з панамi паводзiла сябе нахабна i пляла розныя складаныя iнтрыгi, цягнучы дахаты yсё, што далося y рукi yзяць, пры тым строiла з караля здзекi: «Бачыш ты, узяyся кiраваць, а мовы нашае дзяржаyнае не ведае, цыганiска праклятае!» З суседзямi – маскалямi, немцамi, шведамi i туркамi – Рэчы Паспалiтай увогуле не пашчасцiла, прыходзiлася yвесь час бiцца за нейкiя малаатракцыйныя гарады i правiнцыйныя паселiшчы кшталту Пскова цi Апочкi. Бываy я, дарагi Валерык, у тых краях, i дагэтуль не магу yцямiць – на якую халеру нам былi патрэбныя гэтыя панурыя мясцiны, парослыя хмызняком i асакою, з вечна п’яным i гультайскiм народам?

Дык вось, хаця Сцяпан Сцяпанавiч Батура з’яyляyся перш за yсё кiраyнiком не самай благой у Еyропе дзяржавы, ваяром i зацятым паляyнiчым, але, як сапраyдны мужчына, i на прыгожых жанчынаy таксама знаходзiy i хвiлiну i натхненне, i, дзякуючы гэтаму натхненню, распачалася праз некаторы час ва Усходняй Еyропе найвялiкшая iнтрыга – я маю на yвазе справу Дзмiтрыя Самазванца. Некаторыя сур’ёзныя еyрапейскiя гiсторыкi лiчаць, што Сцяпан Сцяпанавiч быy Змiцеру родным бацькам, а мамаю яму была прыгожая дачка ляснiчага з фальварка Кундзiн з-пад Сакулкi, людзi так тутэйшыя казалi, а людзi з-пад Сакулкi нiколi не брэшуць… Сцяпан Сцяпанавiч усё жыццё праводзiy па-рыцарску – у сядле, лiчыyся здаровым, моцным, вось толькi адна бяда штодзённа дапякала – чырак на назе, i такi вялiкi – часам рабiyся з далонь, i y бацькi ягонага, таксама Сцяпана, такая ж бяда была, i памёр бацька менавiта ад яе.

А другая бяда – працавалi y караля Сцяпана y штаце ажно два дактары, каторых ён мусiy слухацца, адзiн – Бучэла, другi – Сiмонiюш. Справядлiва нехта з нашых дасцiпных паэтаy заyважыy: «Вось такiя дахтары вымуць душу без пары» – гэтыя два не толькi душу па кроплi вымалi, але бясконца лаялi адзiн аднаго, узаемна абвiнавачвалiся, слiнаапырсквалiся, сапернiчалi, iнтрыгавалi, даносы пiсалi y гродскiя суды, прапiсвалi каралю дыяметральна супрацьлеглыя лекi i давялi гэтым беднага Баторыя да магiлы. У тыя часы дастаткова было паслядоyна слухацца аднаго доктара, каб панурыцца y дошкi, а тут жа ажно два былi, ды такiя ганарлiвыя i yпартыя.

Памiраy кароль Сцяпан доyга i цяжка – яму то рабiлася горш, то рабiлася лепш, а калi лепш, то ён кiдаy усё i yцякаy у Гарадзенскую пушчу на паляванне, нiбы прадчуваючы, што хутка yжо будзе па iм, пэйгер яму будзе!!!

Так i сталася – дванаццатага снежня 1586 года каля сямнаццатай гадзiны yвечары y адным з пакояy Старога Замка з’явiлася сумнавядомая цётка з касою i запрасiла слаyнага ваяра y супольнае вечнае падарожжа, i ён ад нас пайшоy… назаyсёды.

Што пачалося пасля ягонае смерцi!!! Не паверыш, дарагi Валерык!

Ён памёр вельмi нечакана для yсёй Еyропы, у момант пачатку склёпвання вялiкае антытурэцкае каалiцыi, таму што тыя туркi, у адрозненне ад цяперашнiх, не гандлявалi кебабамi i таннымi скуранымi вырабамi на кожным кроку, тыя туркi вось-вось былi гатовыя без вiзаy i пашпартоy непрыемна здзiвiць Еyропу сваёй колькаснаю прысутнасцю i прымусiць мiрных бюргераy падзялiцца часткай свайго набытку – каму б гэта спадабалася? Таму yсе больш-менш цвяроза рахуючыя еyраманархi на чале са Святым Айцом проста на каленях прасiлi Баторыя: «Сцяпан Сцяпанавiч, мы табе i грошы дамо, i навабранцамi паможамо, i тэхнiкай, ты толькi з гэтымi ерэтыкамi разбярыся, нешта пачнi рабiць!», i бедны кароль Сцяпан пачаy, толькi запозна…

Ды яшчэ да таго старая Еyропа мела сваiх унутраных ворагаy хатняга гатунку – пратэстантаy, каторыя вельмi не любiлi нашую святую мацi – рыма-каталiцкую царкву – i яе вернiкаy i шкодзiлi каталiкам па-чорнаму, калi y тых нешта путнае атрымоyвалася, накшталт антытурэцкай каалiцыi. Пачалося гаварыцца y голас, што ваяyнiчага трансiльванца атруцiлi менавiта яны, лютара-кальвiны, таму што велiч аyтарытэту рыма-каталiкоy iм заснуць не давала, i гэта сур’ёзныя людзi сцвярджалi, адукаваныя, не абы-што вам, прытым на еyрапейскiх дварах у кулуарах…

А што рабiлася y нашым мястэчку G. у пакоi замка, дзе перабывалi каралеyскiя парэшткi? Тут пачалiся разборкi на мясцовым узроyнi – Бучэла абвiнавачваy Сiмонiюша, а Сiмонiюш Бучэлу y некампетэнтнасцi i зламысных дзеяннях у дачыненнi да першай асобы y дзяржаве. Яны лаялiся, аббрэхвалi адзiн аднаго i yжо гатовыя былi хапацца за калы цi рваць штыкеткi з плоту, каб учынiць хамскую бойку, калi раптам хлопчык гадоy трынаццацi па прозвiшчы Сняжыцкi, сын селянiна з маёнтка Гарнастаевiчы, вучань-выдатнiк мясцовай лекарскай школы, мудра yратаваy сiтуацыю. Ён iм так сказаy: «Дзядзечкi, як не брыдка, тут яшчэ чалавек не астыy, ксяндзы з бацюшкамi модляцца, свечкi паляцца, а вы гаyкаецеся… нiчога святога!!! Вазьмiце лепш свае прымiтыyныя хiрургiчныя iнструменты i, пакуль нiкога няма, парэжце Сцяпана Сцяпанавiча – там усё y працэсе i высветлiце!»

І што ты думаеш, дарагi Валерык, дзякуючы радзе разумнага падлетка гэтыя два ветэрынары зрабiлi першае патолагаанатамiчнае yскрыццё ва Усходняй Еyропе i засталiся прыкладам для патомных i аздобаю нашае медычнае навукi.

Паyстала потым актуальнае пытанне – дзе ж будзе пахаванае цела караля i вялiкага князя?

Сам нябожчык вельмi шанаваy нашае мястэчка i хацеy ляжаць у скляпеннях езуiцкага касцёла, якi толькi пачалi будаваць на Высокiм рынку. І yсе былi не супраць – i месцiчы, i падданыя, i местачковыя yлады, не супраць выказвалiся i самыя езуiты – дальнабачныя былi людзi, пралiчвалi на некалькi соцень гадоy наперад, ведалi, што такое мартыралагiчная турыстыка, але y справу yлезла кракаyская мафiя на чале са старою непрыгожаю жонкаю Ганнаю: «Якое мястэчка G., якi езуiцкi касцёл, што за хамства, што за правiнцыйнасць, што за прымiтывiзм, мы такую пахавальню на Вавелi збудавалi, столькi грошай укiнулi, аддавайце цела, бо будзе горш, да Гаагi дойдзем, калi што!» Так яны палохалi нашых мясцовых з год, i хабары з Кракава вазiлi, i дзевак прыгожых падкладалi, i дарагiм алкаголем апойвалi, i пасады цiкавыя i грашовыя абяцалi, i нашыя лохi нарэшце паддалiся i аднойчы, пасля жалобнай iмшы, урачыста адправiлi на перакладных парэзанае цела Сцяпана Сцяпанавiча на Вавель…

Не, Валерык, з аднаго боку, я разумею, што парадак ёсць парадак, i калi yсё высокае начальства ляжыць у горбе y адным месцы, то зручней усялякiя цырымонii адпраyляць над iм, крапiдлапакрапленнi, iмшы жалобныя i гадавiны, толькi ж у Кракаве столькi iх панапiхвалi пад катэдру, што y вачах ад нябожчыкаy цёмна, i нецiкава робiцца! Дый увогуле, нашых там замнога: на Рынку – стаiць Адам Мiцкевiч з Наваградка, на надворку Вавельскага замка – Тадэвуш Касцюшка з-пад Косава на канi сядзiць. Сваiх герояy не было, то бачыш ты iх, хiтрыя мазуры, у лiцвiноy пазабiралi…

Хай бы ляжаy Сцяпан Сцяпанавiч у нашым мястэчку, эх, я баюся нават уяyляць, як бы ён тут ляжаy i што б было!!! А то прыедзеш у Кракаy, прыйдзеш да ягонае магiлы, а на ёй анi свечкi, анi кветкi, адно малыя венгерскiя сцяжкi. Дый туркаy зараз столькi y Еyропу панапрыпiралася, што так i хочацца крыкнуць галосна: «Дык за што ж нашыя продкi кроy лiлi?» Не, не падумай нiчога дрэннага пра мяне, Валерык, я там нiкога ганяць за Басфор не збiраюся, дый часы не тыя, толькi калi на мяжы Чарнагорыi i Сербii, у мястэчку Белае Поле, муэдзiн нешта незразумелае крычыць з мiнарэта, то сумнавата зусiм мне робiцца, Валерык…

Байкi пра таямнiцы, страхi, падземныя хады, жыдоyскае золата i старажытныя G…скiя скарбы…

…І адразу yва yсiх пачынаюць загарацца вочы, i yспамiнаюцца старазапаветныя легенды накшталт той, што аднойчы малыя дзецi, гуляючы на горцы каля Старога замка, yлезлi y нейкую нару, а нара гэтая была не нарой, а толькi падземным ходам, i iшлi дзецi па iм з гадзiну якую, натыкаючыся на куфры з золатам i срэбрам, на шкiлеты з мячамi i y латах, на чарапы i косцi, сыпаyся на iх са шчылiнаy пясок – страху набралiся на yсё жыццё, а выйшаyшы з нары, апынулiся на супрацьлеглым беразе Нёмана, акурат памiж домам пробашча Францiшканаy i касцельнаю брамаю. І колькi яны нi шукалi гэтае нары на другi дзень, нават з бацькамi, а болей ужо знайсцi не маглi. З таго падарожжа засталiся толькi гэтыя yспамiны i нейкая вельмi старажытная капейчына, якую адзiн з дзяцей здагадаyся зацiснуць у потнай далоньцы i вынесцi на свет Божы, праyда, ён яе нiкому не паказваy, а потым яна згубiлася…

А вось шляхецкая сям’я О’Брыен дэ Ласi, перад тым як уцячы ад Саветаy у вераснi 1939 года, усе свае радзiнныя скарбы запакавала y куфар i закапала пад старою таполяю каля стаyка, а калi праз многа год малодшая дачка прыехала з Аргенцiны сюды, то на месцы таполi стаяла пяцiпавярховая хрушчоyка… І малодшая дачка, крыва yсмiхнуyшыся, сказала, што таму экскаватаршчыку, якi капаy катлаван пад дом, вельмi пашанцавала…

…А старыя людзi распавядалi, што закрыстыян з Фары Алойзы Камяга, калi быy яшчэ y кавалерскiм стане, аднойчы па нейкiх касцельных справах пайшоy у каплiцу Мацi Божае Кангрэгацкае, глянуy – ажно акурат каля алтара прасела каменная падлога. Крануy закрыстыян рукою камянi, а тыя i правалiлiся. Пасвяцiy Алойзы лiхтарыкам – а там глыбокая цёмная мураваная ямiна, вiдаць, што падземны ход, i нешта блiшчыць на дне…

…А Марыся Малiноyская з Падкрыжакаy бачыла, казалi, апоyначы каля крыжа на раздарожжы нейкага дзiyна апранутага пана, пан у яе папытаy па-польску, як дайсцi да карчмы «Раскоша», Марыся перажагналася – i пан прапаy! А як паказалi ёй дзецi малюнак з энцыклапедыi, то пазнала Марыся y пане памерлага пад канец васямнаццатага стагоддзя падскарбiя надворнага лiтоyскага графа Антонiя Тызенгаyза…

…А дырэктар гiсторыка-археалагiчнага музея знаходзiy шторанiцы y пакоi, дзе дакончыy жыццё Стэфан Баторый, пустыя пляшкi з-пад чырвонага венгерскага вiна «Кекфранкош», i што хочаш, тое пра гэта i думай… …А Зыгмунт Гумянюк з Пярэселкi yвосень п’яны yвалiyся y нейкую шчылiну на Нававiленскай, а вылез з гэтае шчылiны ажно на Дзевятоyцы, ля ветэрынарнай лякарнi, дзе здаровiць коцiкаy i сабак добры доктар Вераб’ёy…

…А Саша Сурык з Гнойнiкаy разам з Вовiкам Кiслым прапалi аднойчы з горада на тры днi, а калi вярнулiся, то iх нiхто не пазнаy…

Такiх гiсторыяy старыя людзi вам могуць нараспавядаць мех з кошыкам, толькi закрыстыян Алойзы Камяга падумае i скажа, што нiчога такога не было на яго памяцi, колькi ён ходзiць у Кангрэгацкую каплiцу… А калi жывуць на Пярэселцы Гуменюкi, то пайдзiце i папытайце – няма мiж iмi анiякага Зыгмунда, i не было нiколi… як i Малiноyскiх у Падкрыжаках – ну смех, дый годзе!!!

І yвогуле, шаноyныя чытачы, мястэчка нашае беднае, малое, глыбока канфесiйнае, якiя падземныя хады, якiя Тызенгаyзы пад крыжамi, якiя скарбы, хопiць ужо гэтай монтэкрыстаyшчыны! Большасць людзей тут спрадвеку yласнымi мазалямi штодзённа зарабляла цяжкi грош на кавалак хлеба, а yжо брыльянты i куфры з золатам – скуль iм узяцца, скажэце мне?

Ну добра, можаце пачаць спрачацца вы, беднае яно, малое, яшчэ там штосьцi… Але ж не могуць усе месцiчы быць беднымi – хтосьцi ж, хоць адзiн, мусiy быць багатым, тым больш што iзраэлiтаy у нас жыло цi не столькi, колькi каталiкоy i праваслаyных разам, а яны, iзраэлiты, людзi дасведчаныя, умелi зарабляць на рублi сто рублёy, а на тысячы – мiльён. Куды гэтыя сотнi i мiльёны падзелiся?

Ды не, адкажу я вам – гэта yсё таксама праyда, як у рэшаце вада! Большасць нашых жыдочкаy ледзь-ледзь дацягвала ад шостага да дваццаць першага, гандлюючы селядцамi з бочкi цi абаранкамi-байгелямi паштучна, так вось яны i мыкалiся з гэтымi селядцамi i абаранкамi ад трынаццатага стагоддзя па нашай зямлi, i не надта, ах, салодкiм было iх жыццё, як гэта iншым здавалася, i не было iм чаго асаблiва закопваць у глебу, гандлюючы такiм таварам… І колькi, пагляньце, у нашым слаyным G. адбылося падзеяy за няпоyную тысячу год iснавання – то лiтвiны дамовiлiся з Каронаю i разам адлупцавалi крыжакоy, то вялiкiя князi i каралi гасцявалi i жылi y двух замках – спярша Старым, потым Новым, то шляхта збiралася на розныя паспалiтыя рушэннi, сеймы i сеймiкi, то грамадзяне Рэчы Паспалiтай i шведы, французы i рускiя, казакi Хмяльнiцкага i крымскiя татары, прусы i няведама якая навалач узаемна ганялiся адныя за другiмi па нашай зямлi з Усходу на Захад i наадварот, i мардавалi, мардавалi, мардавалi адзiн аднаго, i палiлi, i знiшчалi, i рабавалi, i гвалцiлi, i yсё валiлася, гарэла i рушылася, – а цiхiя yпартыя жыдкi, цярплiва перачакаyшы найгоршае – мор, пажары цi вайну, выбiралiся з-пад руiнаy, бралi y рукi ацалелую вязку абаранкаy альбо латок з селядцамi i паволi распачыналi свой няхiтры гандаль ад пачатку.

І толькi y iхнiм бiзнесе нешта акрэсленае наладжвалася, капейка склёпвалася, як на iх кiдалiся, як на грушу, трасцi i прыцiскаць, свае ж уласныя суседзi-хрысцiяне, учарашнiя сябры, i так, на жаль, было, пачынаючы ад караля i вялiкага князя Аляксандра, i за цара Мiкалая, было y 1935 годзе пры Другой Рэчы Паспалiтай, а праз чатыры гады прыперлiся першыя Саветы з Усходу, а праз два гады немцы з Захаду, i спярша Саветы загадалi гандлю доyга жыць, а потым усiх жыдкоy немцы змарнавалi y гета – от табе i на! А схаваных iмi кладаy цi скарбаy нiхто з мясцовых жыхароy нiколi не знаходзiy, як быццам не было iх – ну i yсё!

Не было дык не было, а толькi аднойчы, калi рабочыя разбiралi стары будынак на вулiцы Карла Маркса i не паспелi раскiдаць кафельную печку-галандку, то калi прыйшлi на наступны дзень – з печкi нехта yжо павыбiваy кафлi, павымаy цэглы i НЕШТА з сабой прыхапiy, бо ляжала на бруднай падлозе бляшаная вялiкая скрынка з-пад гарбаты, ясна, што пустая, i толькi…

Пра Ленiнаy i Сталiнаy

Бьют часы двенадцать раз —

Сталин думает о нас! —

    гэтымi словамi пачынаyся верш, якi мой брат Стась чытаy на вечары y школе.

Ленин родился в апреле,

Когда расцветает земля,

Когда позабыты метели

1 2 >>