А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я Ё
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
Выберите необходимое действие:
Меню
Свернуть
Скачать книгу Саламея

Саламея

Язык: Неизвестно
Год издания: 2018 год
1 2 3 4 >>

Читать онлайн «Саламея»

      Саламея
Оскар Ўайлд

Бiблiятэка часопiса “ПрайдзiСвет” “PostScriptum”
Кнiга апроч уласна п’есы змяшчае прадмову ад перакладчыцы, стылiстычна блiзкiя да яе вершы прозай Оскара Ўайлда, артыкул сябра i павернiка пiсьменнiка, мастацтвазнаyцы Роберта Роса, якi разабраy усе акалiчнасцi выхаду y свет “Саламеi” i абверг звязаныя з ёй мiфы, а таксама каментары i бiблiяграфiю ранейшых перакладаy з Оскара Ўайлда на беларускую мову. Змешчаныя y кнiзе i самыя знакамiтыя iлюстрацыi да п’есы, выкананыя яшчэ адным творцам з кола Оскара Ўайлда – Обры Бёрдслi.

Оскар Ўайлд

Саламея

© Мацiеyская К., пераклад, прадм., 2013

© ПУП «Кнiгазбор», 2013

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2016

Danse macabre сямi пакрывалаy

Калi y мяне атрымлiваецца прыдумаць афарызм, я нiколi не спрабую прыпiсаць яго сабе: усе мы ведаем, што гэта yжо сказаy Ўайлд.

    Дорацi Паркер

Пачынаючы размову пра Оскара Ўайлда, варта падрыхтавацца да таго, што з вялiкай iмавернасцю не скажаш нiчога новага – i нiчога пра Оскара Ўайлда. Маштаб легендаy, чутак, скажэнняy i прыхарошванняy, якiмi ахутаная фiгура «лонданскага дэндзi», даyно перасягнуy усе магчымыя межы. І бадай вось тут Ўайлда акурат можна было б абвiнавацiць у «непрыстойных паводзiнах», але, мяркую, ён ведаy, на што iшоy: «Горшай за чуткi пра вас можа быць толькi iх адсутнасць».

Эдгар По напiсаy цэлае апавяданне пра найлепшую схованку, якая ва yсiх на вачах. Гаворка нiжэй пойдзе пра тое, што yсе ведаюць, але не заyсёды yлiчваюць. Так, перад намi сфiнкс без загадкi, але зняць сем – цi колькi атрымаецца – пакрывалаy падманных уяyленняy пра яго часам хочацца.

«Саламея» стаiць асобна ад астатнiх п’есаy Ўайлда i па стылi найбольш блiзкая да ягоных вершаy прозай, якiя падалося мэтазгодным змясцiць з ёй у адной кнiзе i якiя могуць пацвердзiць, што крытык, якi y рэцэнзii на «Саламею» адзначаy «арыгiнальныя вершы» Ўайлда, не так моцна памыляyся, як можа падацца на першы погляд.

Як вядома, п’еса напiсаная па-французску, што не перашкаджае нi змяшчаць яе y зборах твораy у ангельскiм перакладзе, нi перакладаць яе з гэтых самых збораy твораy. Не yсюды можна нават знайсцi згадку, што гэта пераклад i хто y iм вiнаваты. Колькi б нi абвiнавачвалi Ўайлда y недастатковым валоданнi французскай для таго, каб пiсаць на ёй мастацкi твор, пасля паралельнага прачытання двух тэкстаy нiчога не застаецца, як пагадзiцца, што лорд Алфрэд Дуглас ведаy французскую яшчэ горш, i нават праyкi аyтара пераклад не yратавалi. Незразумела, навошта множыць памылкi, давяраючы, так бы мовiць, другаснай крынiцы, але што да «Саламеi», то памылкi праз яе ангельскi пераклад множацца дасёння. Калi y рускага фiлолага-класiка Мiхаiла Гаспарава спыталi, цi варта захоyваць памылкi аyтара перакладанага твора, перакладчык Авiдыя i вагантаy адказаy: «Выпраyляйце. Усё адно сваiх наробiце». Sapienti sat, гаворачы мовай Авiдыя i вагантаy.

Недастатковае валоданне аyтарам французскай, як на мяне, пайшло п’есе на карысць. Калi б Ўайлд ведаy мову лепей, ён бы, цалкам магчыма, не yтрымаyся i выкарыстаy некалькi тузiнаy пышных i вычварных словаy, якiмi часам злоyжывае y вершах прозай, закруцiy бы сiнтаксiс i аздобiy тэкст мноствам лiшнiх карунак. А так раскошная дэкадэнцкая карцiна намаляваная вельмi стрыманымi фарбамi, у чорна-белых тонах, практычна тушшу – практычна як iлюстрацыi Обры Бёрдслi. А пластычнасць тэксту дасягаецца менавiта з дапамогай простасцi: адзiнае yпрыгожанне, якое дазваляе сабе Ўайлд (цi дазваляе яму французская), – гэта паyторы.

У сваiм артыкуле, прысвечаным «Саламеi», якi таксама быy перакладзены для гэтай кнiгi, Роберт Рос напiсаy: «Адзiн музычны крытык надзвычай непрыхiльна паставiyся да некаторых бiблiйных цытатаy (у прыватнасцi, з кнiгi Езэкiiля), якiя прамаyляy Іяканаан. Ён палiчыy iх «тыповымi для yайлдаyскага разбэшчанага yяyлення i поyнымi нецiкавых i няyдалых метафараy». Уяyленне пра Ўайлда i яго творы часам сягае недалёка ад уяyлення «аднаго музычнага крытыка» пра Бiблiю. Але каб зняць гэтае пакрывала, трэба толькi прачытаць. І перш чым гаварыць «Лухта!», i перш чым гаварыць «Генiй!» Многiя паyсюдна злоyжываюць i тым, i другiм.

Вобраз Саламеi Ўайлда пасля выхаду п’есы, ды i пазней таксама, выклiкаy у крытыкаy гнеyныя пярэчаннi. Ператварэнне дзяyчынкi, якая здзейснiла страшнае злачынства толькi таму, што цалкам давярала сваёй мацi, i якая абсалютна нявiнна папрасiла y айчыма галаву прарока, у ахопленую жарсцю жанчыну, што танчыць сапраyдны танец смерцi, многiх абурала. Але што зробiш – цяпер Саламею абсалютная большасць ведае па yайлдаyскай трактоyцы. Ды i калi крытык спачатку нагадвае yсiм, як важна быць сур’ёзным, а потым блытае Ўайлда з Езэкiiлем, разумееш, што быць сур’ёзным часам не варта. Іначай высветлiцца, што Бiблiю таксама напiсаy Оскар Ўайлд.

    Кацярына Мацiеyская

Вершы прозай

Мастак

Аднаго вечару яго душу напоyнiла жаданне стварыць статую радасцi, што трывае iмгненне. І пайшоy ён у свет, каб знайсцi бронзу. Бо толькi бронзаю мог ён думаць.

Аднак уся бронза свету знiкла, i нiдзе y цэлым свеце не было iншай бронзы, апроч бронзы для статуi скрухi, што доyжыцца вечна.

І цяпер гэтая статуя y яго была: ён стварыy яе сваiмi рукамi i паставiy над труной адзiнага, каго кахаy у жыццi. Над труной мёртвага, найбольш iм каханага, паставiy ён створаную iм статую, знак любовi, што не памiрае, i знак скрухi, што доyжыцца вечна. І ва yсiм свеце не было больш бронзы, апроч бронзы для гэтае статуi.

І тады yзяy ён статую, якую стварыy, i паклаy яе y самую вялiкую печ, i аддаy агню.

І з бронзавай статуi скрухi, што доyжыцца вечна, стварыy ён статую радасцi, што трывае iмгненне.

Дабрадаyца

Была ноч, i Ён быy адзiн.

І yбачыy Ён удалечынi гарадскiя муры, i рушыy да горада.

І наблiзiyшыся, пачуy Ён у горадзе крокi радасных, смех шчаслiвых i нiзкае гучанне шматлiкiх лютняy. І пагрукаy Ён у браму, i нехта з варты адчынiy Яму.

І прыкмецiy Ён дом, збудаваны з мармуру, i прыyкрасныя мармуровыя калоны перад iм. Кветкi гiрляндамi абвiналi калоны, а yнутры i звонку гарэлi кедравыя паходнi. І yвайшоy Ён у дом.

І калi мiнуy Ён залу з халцэдону, i залу з ясмiсу, i пайшоy да доyгай бяседнай залы, то yбачыy юнака y вянку з чырвоных ружаy, што ляжаy на канапе колеру марской пурпуры. Вусны юнака чырванелi ад вiна.

І стаy Ён за яго спiнаю, i дакрануyся да яго пляча, i спытаy яго: «Чаму ты жывеш так?»

І юнак павярнуyся, i пазнаy Яго, i мовiy у адказ: «Калiсьцi я быy пракажоны, а ты ацалiy мяне. Як яшчэ мне жыць?»

І пакiнуy Ён дом, i пайшоy прэч.

І неyзабаве yбачыy Ён жанчыну з нафарбаваным тварам, у каляровых строях i абутку, упрыгожаным перлiнамi. І за ёй iшоy, бязгучна, бы лавец, юнак у плашчы двух колераy. Твар жанчыны быy як панадны твар стода, i вочы юнака гарэлi пажадаю.

І паспешлiва дагнаy Ён юнака, i дакрануyся да яго рукi, i спытаy яго: «Чаму ты так глядзiш на гэтую жанчыну?»

І юнак павярнуyся, i пазнаy Яго, i мовiy: «Калiсьцi я быy сляпы, а ты даy мне зрок. На што яшчэ мне глядзець?»

І паспяшаyся Ён наперад, i дакрануyся да каляровага строю жанчыны, i спытаy яе: «Няyжо нельга iсцi iншай дарогай, апроч дарогi граху?»

Вучань

І жанчына павярнулася, i пазнала Яго, i засмяялася, i мовiла: «Але ты дараваy мне мае грахi, i даспадобы мне гэтая дарога».

І пакiнуy Ён горад.

І калi пакiдаy Ён горад, то yбачыy юнака, што сядзеy пры дарозе i плакаy.

І падышоy Ён да юнака, i дакрануyся да яго доyгiх пасмаy, i спытаy яго: «Чаму ты плачаш?»

І юнак падняy вочы, i пазнаy Яго, i мовiy у адказ: «Калiсьцi я быy мёртвы, i ты yваскрасiy мяне. Што яшчэ мне рабiць, як не плакаць?»

Калi памёр Нарцыс, ставок, што радаваy яго, з келiха чыстае вады зрабiyся келiхам салёных слёз, i арэады, плачучы, выйшлi з лясоy, каб спяваць яму i несцi супакой.

І калi яны yбачылi, што ставок з келiха чыстае вады зрабiyся келiхам салёных слёз, яны распусцiлi свае зялёныя косы, i плакалi, i казалi да яго:

– Мы не дзiвiмся гэтай журбе па Нарцысу, ён быy такi прыгожы.

– А Нарцыс быy прыгожы? – спытаy ставок.

– Хто ведае гэта лепш за цябе? – адказалi арэады. – Ён не зважаy на нас, iмкнучыся да цябе, i ляжаy на тваiх берагах, i глядзеyся y цябе, i y люстры твае вады адбiвалася яго прыгажосць.

І ставок адказаy:

– Але я любiy Нарцыса, бо, калi ён ляжаy на маiх берагах i глядзеyся y мяне, у люстры яго вачэй я бачыy адбiтак сваёй прыгажосцi.

Настаyнiк

Калi цемра агарнула зямлю, Іосiф Арымафейскi спусцiyся y далiну, несучы запаленую сасновую паходню, бо меy што зрабiць у доме сваiм.

І yкленчыyшы на цвёрдых камянях Далiны Скрухi, убачыy ён юнака, што быy аголены i плакаy. Яго валасы былi колеру мёду, яго цела было як лiлея, але ён зранiy цела сваё шыпамi, i ляжаy попел на валасах яго замест вянку.

І той, хто меy шмат, сказаy юнаку, што быy аголены i плакаy: «Мяне не дзiвiць твая бязмежная туга, бо Ён напраyду быy беззаганны».

І адказаy юнак: «Я плачу не па iм, але па сабе. Я таксама ператвараy ваду y вiно, ацаляy пракажоных i вяртаy зрок сляпым. Я хадзiy па вадзе i выганяy д’яблаy з тых, каго зраклiся. Я кармiy галодных у пустэльнi, дзе не было ежы, я падымаy памерлых з iх цесных жытлаy, i па слове маiм перад незлiчоным натоyпам высахла бясплодная смакоyнiца. Усё, што рабiy гэты чалавек, рабiy i я. І тым не менш яны мяне не yкрыжавалi».

Дом Суду

І было маyчанне y Доме Суду, i Чалавек стаy голы перад Богам.

І разгарнуy Бог кнiгу жыцця Чалавека.

1 2 3 4 >>
Новинки
Свернуть
Популярные книги
Свернуть