А Б В Г Д Е Ж З И Й К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Щ Э Ю Я Ё
A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9
Выберите необходимое действие:
Меню
Свернуть
Скачать книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)

Язык: Неизвестно
Год издания: 2018 год
1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>

Читать онлайн «Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік)»

      Нататкi пра Шэрлака Холмса (зборнiк)
Артур Конан Дойл

Бiблiятэка часопiса “ПрайдзiСвет” “PostScriptum”
«Нататкi пра Шэрлака Холмса» – зборнiк з дванаццацi апавяданняy пра ангельскага дэтэктыва, другi пасля «Прыгодаy Шэрлака Холмса». Паводле задумы Дойла, надрукаваныя y 1894 годзе «Нататкi» мусiлi завяршаць цыкл твораy пра Шэрлака Холмса – так з’явiлася апавяданне «Апошняя справа Холмса». Аднак чытачы не дазволiлi аyтару забiць героя, а таму гiсторыя з прафесарам Марыярцi – апошняя y гэтым зборнiку, але нiяк не y цыкле.

Артур Конан Дойл

Нататкi пра Шэрлака Холмса

У афармленнi вокладкi выкарыстаны фотаздымак Мэры Э. Батс (Mary A. Butts) са збораy «Tyne & Wear Archives & Museums».

© ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаy, 2015

© Казлова А., Мартысевiч М., Мацiеyская К., Мядзведзеy С., Пятровiч А., Янкута Г., пераклад з англ., 2015

© ПУП «Кнiгазбор», 2015

© Распаyсюджванне. ТАА «Электронная кнiгарня», 2017

Срэбны месяц

– Баюся, Ўотсан, мне давядзецца з’ехаць, – сказаy Холмс аднойчы ранiцай за сняданкам.

– З’ехаць? Куды?

– У Кiнгс-Пайланд, што y Дартмуры*.

Я не здзiвiyся. Папраyдзе мяне дзiвiла толькi тое, што Холмс дагэтуль яшчэ не быy у самым гушчары гэтай неверагоднай справы, пра якую толькi i гаварылi спрэс па yсёй Англii. Дагэтуль цэлы дзень мой кампаньён хадзiy туды-сюды па сваiм пакоi, нiзка схiлiyшы галаву i звёyшы бровы, то набiваючы люльку наймацнейшым чорным тытунём, то выбiваючы яе, няyважлiвы да yсiх маiх пытанняy i заyваг. Свежыя выпускi штодзённых газет ад нашага прадаyца перыёдыкi толькi праглядалiся наyскос i адразу ж адпраyлялiся y стос у куце. І нягледзячы на маyклiвасць Холмса, я цудоyна ведаy, пра што ён думае. Была толькi адна нашумелая загадка, якая магла так моцна заняць яго аналiтычны розум, – дзiyнае знiкненне фаварыта Ўэсэкскага кубка* i трагiчнае забойства ягонага трэнера. І калi yрэшце Холмс абвясцiy пра свой намер выправiцца на месца, дзе разыгралася драма, для мяне гэта было чаканай прыемнасцю.

– Я б з радасцю паехаy з вамi, калi не буду замiнаць, – сказаy я.

– Дарагi Ўотсан, вы зробiце вялiкую ласку, калi складзяце мне кампанiю. І, мяркую, вы прабавiце час з карысцю, бо y справе ёсць дэталi, праз якiя гэты выпадак абяцае быць абсалютна yнiкальным. Мы акурат паспяваем на цягнiк з Падынгтана, а па дарозе я падрабязней раскажу пра справу. Буду вам абавязаны, калi прыхопiце свой цудоyны палявы бiнокль.

Вось так ужо праз гадзiну цi каля таго я сядзеy у вагоне першага класа, якi iмчаy у Эксэтэр, тым часам як Шэрлак Холмс, чый худы твар аблямоyвала падарожная шапка з вiсячымi вушамi*, прагна занурыyся y пачак свежых газет, якiх накупляy на Падынгтанскiм вакзале. Мы даyно прамiнулi Рэдынг, калi ён сунуy апошнюю пад сядзенне i прапанаваy мне свой партсiгар.

– Едзем з добрай хуткасцю, – сказаy ён, вызiрнуyшы y акно, а потым кiнуyшы погляд на гадзiннiк, – пяцьдзясят тры з паловай мiлi y гадзiну.

– Я не бачыy чвэрцьмiльных слупоy, – сказаy я.

– Я таксама не бачыy. Але тэлеграфныя слупы yздоyж гэтай лiнii стаяць за шэсцьдзесят ярдаy адзiн ад аднаго, так што падлiчыць нескладана*. Мяркую, вы ведаеце пра гiсторыю з забойствам Джона Стрэйкера i знiкненнем Срэбнага Месяца?

– Я толькi чытаy тое, што пiсалi «Тэлеграф» i «Кронiкл»*.

– У такiх справах дэдукцыя служыць iнструментам хутчэй для прасейвання iнфармацыi, чым для пошуку новых доказаy. Гэтае злачынства настолькi незвычайнае, так дасканала правернутае i закранула такую колькасць людзей, што цяпер мы пакутуем ад незлiчонай колькасцi дапушчэнняy, здагадак i гiпотэзаy. Складанасць у тым, каб аддзялiць канву фактаy, абсалютна пэyных, бясспрэчных фактаy, ад таго, што наплялi выдумшчыкi i рэпарцёры. І толькi стаyшы на цвёрды грунт праyдзiвай iнфармацыi, мы можам глядзець, якiя зрабiць высновы i якiя моманты гэтай загадкi ключавыя. У аyторак вечарам я атрымаy дзве тэлеграмы, адну ад палкоyнiка Роса, уладальнiка каня, а другую ад iнспектара Грэгары, якi расследуе справу i запрашае мяне да супрацоyнiцтва.

– У аyторак вечарам? – здзiвiyся я. – Сёння ж ранiца чацвярга. Чаму вы не паехалi yчора?

– Я схiбiy, дарагi Ўотсан, што, баюся, здараецца нашмат часцей, чым думаюць тыя, хто ведае мяне дзякуючы вашым нататкам. Я не мог даць веры таму, што самага знакамiтага каня y Англii могуць надоyга схаваць, асаблiва y такiх маланаселеных мясцiнах, як Дартмур. Учора yвечары, гадзiна за гадзiнай, я чакаy весткi пра тое, што яго знайшлi i што ягоны выкрадальнiк i ёсць той, хто забiy Джона Стрэйкера. Але калi надышла яшчэ адна ранiца i я пабачыy, што апроч арышту маладога Фiцроя Сiмпсана нiчога не было зроблена, я зразумеy, што трэба дзейнiчаць. Зрэшты, у мяне няма адчування, што yчорашнi дзень змарнаваны.

– У вас з’явiлася тэорыя?

– Прынамсi, я атрымаy уяyленне пра галоyныя дэталi справы. Я пералiчу вам iх усе, бо нiшто так не праясняе гiсторыю, як яе пераказ iншаму чалавеку, i наyрад цi я змагу разлiчваць на вашую дапамогу, калi не пакажу, адкуль мы пачынаем.

Я адкiнуyся на падушкi, папыхкваючы цыгарай, а Холмс, падаyшыся наперад i yмоyна адзначаючы важныя пункты на левай далонi доyгiм тонкiм указальным пальцам правай, увёy мяне y курс справы, дзеля якой распачалося нашае падарожжа.

– Срэбны Месяц, – сказаy ён, – конь ад заводу Ісанамii* i гэтак жа блiскуча перамагае y скачках, як ягоны знакамiты продак. Яму iдзе пяты год, i за апошнi час адзiн за адным ён здабыy усе прызы на iпадроме для палкоyнiка Роса, ягонага шчаслiвага yладальнiка. Да трагiчнага здарэння конь лiчыyся першым фаварытам на Кубак Ўэсэкса, на яго ставiлi тры да аднаго. Зрэшты, ён быy i галоyным фаварытам наведнiкаy скачак i нiколi не расчароyваy iх, так што нават пры такiх нявыгадных каэфiцыентах на яго ставiлiся велiзарныя грошы. Адпаведна, не выклiкае сумневаy тое, што многiя людзi былi горача зацiкаyленыя y адсутнасцi Срэбнага Месяца на спаборнiцтвах у аyторак, калi махне стартавы сцяжок.

Натуральна, што y Кiнгс-Пайланд, дзе знаходзiцца трэнiровачная стайня палкоyнiка, гэта добра разумелi. Для аховы фаварыта былi зробленыя yсе захады. Ягоны трэнер Джон Стрэйкер – былы жакей, якi выступаy пад колерамi палкоyнiка Роса, пакуль не зрабiyся зацяжкiм для yзважвання з сядлом*. Пяць гадоy ён быy на службе y палкоyнiка y якасцi жакея i сем – у якасцi трэнера i лiчыyся дбайным i сумленным слугой. У падпарадкаваннi ён меy трох памочнiкаy, бо стайня малая, усяго на чатыры канi. Штоночы адзiн з хлопцаy спаy на стайнi, а астатнiя – на гарышчы. Усе трое – цудоyныя людзi. Джон Стрэйкер быy жанаты i жыy у невялiчкай сядзiбе за дзвесце ярдаy ад стайняy. Дзяцей не меy, трымаy адну пакаёyку i жыy у дастатку. Вясковая дарога зусiм бязлюдная, але прыкладна праз паyмiлi на поyнач стаiць група сядзiб, пабудаваных падрадчыкам з Тавiстока для камiсаваных вайскоyцаy i yсiх, хто захоча атрымаць асалоду ад чыстага дартмурскага паветра. Сам Тавiсток ляжыць за дзве мiлi на захад, а на адлегласцi таксама y дзве мiлi праз тарфянiкi знаходзяцца большыя стайнi Мэйплтан лорда Бэкуотэра, якiмi распараджаецца Сайлас Браyн. Ва yсiх астатнiх кiрунках тарфянiкi абсалютна дзiкiя, там жыве yсяго некалькi вандроyных цыган. Прыкладна такiя былi справы на момант трагедыi.

Тым вечарам з коньмi пазаймалiся i напаiлi iх гэтак жа, як звычайна, стайню замкнулi а дзявятай. Два хлопцы пайшлi y трэнерскi дом, дзе павячэралi на кухнi, а трэцi, Нэд Хантэр, застаyся на варце. У некалькi хвiлiн пасля дзявятай гадзiны пакаёyка, Эдыт Бакстэр, панесла на стайнi ягоную вячэру, кары з баранiны. Напояy яна не брала, бо на стайню вада праведзеная, а паводле правiлаy вартаyнiк не мусiць пiць нiчога iншага. Пакаёyка несла лiхтар, таму што было вельмi цёмна, а сцяжына iшла проста праз тарфянiкi.

Эдыт Бакстэр была за трыццаць ярдаy ад стайнi, калi з цемры выйшаy нейкi чалавек i папрасiy яе спынiцца. Калi яна падняла лiхтар уверх, то y яго жоyтым святле yбачыла, што гэта мужчына прыстойнага выгляду, апрануты y шэры цвiдавы гарнiтур i кепку з казырком. На iм былi гамашы, у руцэ ён трымаy цяжкi кiй з булдавешкай. Аднак найбольш ёй запомнiлiся жахлiвая бледнасць ягонага твару i тое, як нервова ён трымаyся. Ягоны yзрост яна ацэньвае як хутчэй да трыццацi, чым больш.

– Скажыце, калi ласка, дзе я? – спытаy ён. – Я yжо збiраyся легчы спаць на тарфянiках, калi yбачыy святло вашага лiхтара.

– Вы каля трэнiровачнай стайнi Кiнгс-Пайланд, – адказала яна.

– Нiчога сабе! Як пашанцавала! – усклiкнуy ён. – Я так разумею, што памочнiк конюха спiць тут адзiн штоночы. І вы, мабыць, несяце яму вячэру. І празмерны гонар, пэyна ж, не перашкодзiць вам зарабiць на новую сукенку, праyда?

З кiшэнi камiзэлькi ён выцягнуy складзены белы аркуш.

– Проста перадайце хлопцу вось гэта, i зможаце купiць найпрыгажэйшы yбор з тых, што прадаюцца за грошы.

Ягоная апантанасць напалохала яе, i дзяyчына прабегла да акна, праз якое звычайна перадавала стравы. Яно yжо было адчыненае, i Хантэр сядзеy унутры за столiкам. Дзяyчына пачала была расказваць яму пра здарэнне, але раптам незнаёмец падышоy iзноy.

– Добры вечар, – сказаy ён, зазiрнуyшы y акно, – я хачу перамовiцца з вамi.

Дзяyчына дае слова, што y гэты момант яна заyважыла куток белага папяровага пакецiка, якi ён зацiснуy у руцэ.

– Што за справы? – спытаy памочнiк конюха.

– Такiя справы, якiя могуць вам штосьцi пакласцi y кiшэню, – адказаy незнаёмец. – На Кубак Ўэсэкса ад вас выстаyляюцца два канi – Срэбны Месяц i Баярд. Дайце мне падказку – i не застаняцеся y пройгрышы. Цi праyда, што нават пасля гандыкапавання* Баярд прайграе першаму на сто ярдаy пры дыстанцыi y пяць фурлонгаy* i што стайня на гэта ставiць?

– Ага, дык вы адзiн з гэтых клятых спекулянтаy*! – крыкнуy хлопец. – Дык я пакажу вам, як цёпла мы iх прымаем у Кiнгс-Пайландзе!

Ён ускочыy i пабег праз стайню, каб адчынiць дзверы. Дзяyчына yцякла y дом, але калi азiрнулася, то yбачыла, што незнаёмец засунуy галаву y акно. Тым не менш ужо праз хвiлiну, калi Хантэр выскачыy на двор разам з сабакам, незнаёмца yжо нiдзе не было, i нават абабегшы yсе будынкi вакол, памочнiк конюха не змог знайсцi нi знаку яго.

– Чакайце, – сказаy я, – калi памочнiк конюха выбег з сабакам, то дзверы пакiнуy незамкнёнымi?

– Выдатна, Ўотсан, выдатна! – прамармытаy мой кампаньён. – Важнасць гэтага пытання так устурбавала мяне, што yчора я даслаy тэлеграмай запыт у Дартмур, каб дазнацца праyды. Хлопец замкнуy дзверы, калi выйшаy. А акно, мушу дадаць, было недастаткова вялiкае, каб туды змог пралезцi чалавек.

Хантэр пачакаy, пакуль вернуцца два астатнiя памочнiкi конюха, а потым даслаy запiску трэнеру, дзе расказаy пра здарэнне. Стрэйкер быy узрушаны, калi даведаyся пра гэты выпадак, але, падаецца, не ацанiy ягонай важнасцi. Тым не менш яго апанавала трывога: мiсiс Стрэйкер, прачнуyшыся да свiтання, убачыла, што муж апранаецца. На яе пытанне ён адказаy, што не мог заснуць, бо хвалюецца праз коней i збiраецца пайсцi на стайню, каб паглядзець, цi yсё добра. Яна прасiла яго застацца дома, бо чула, як па шыбах б’е дождж, але нягледзячы на yгаворы, ён нацягнуy свой вялiкi макiнтош* i пайшоy.

Мiсiс Стрэйкер зноy прачнулася а сёмай ранiцы i yбачыла, што муж дагэтуль не вярнуyся. Яна наспех апранулася, паклiкала пакаёyку i выправiлася на стайню. Дзверы былi адчыненыя, унутры, скруцiyшыся на крэсле, ляжаy непрытомны Хантэр, стойла фаварыта было пустое i нiдзе не было ягонага трэнера.

Вельмi хутка разбудзiлi двух хлопцаy, якiя спалi на гарышчы з саламянай сечкай над каморай, дзе захоyвалася збруя. Яны нiчога не чулi yночы, бо абодва спяць вельмi крэпка. Хантэр вiдавочна быy пад уздзеяннем нейкага моцнага прэпарату, ад яго не было нiякага толку, таму яго пакiнулi адсыпацца, а два хлопцы i дзве жанчыны бегалi yсюды y пошуках знiклых. Яны yсё яшчэ спадзявалiся, што трэнер з нейкай прычыны вывеy каня на раннiя заняткi, але з узгорка каля дома, адкуль праглядалiся yсе навакольныя тарфянiкi, яны не толькi не yбачылi знiклага фаварыта, але i заyважылi трывожны знак трагедыi.

На адлегласцi дзесьцi чвэрцi мiлi ад стайнi на кусце жаyтазелю вiсеy макiнтош Джона Стрэйкера. Побач у тарфянiках ляжыць мiсападобная нiзiна, вось там i знайшлi цела няшчаснага трэнера. Яго галава была разбiтая страшным ударам нейкага цяжкага прадмета, таксама ён быy паранены y сцягно, доyгi чысты парэз вiдавочна быy нанесены вельмi вострым iнструментам. Пры гэтым было ясна, што Стрэйкер адчайна абараняyся, бо ягоная правая рука сцiскала маленькi нож, лязо якога было цалкам у запечанай крывi, у левай жа ён трымаy чырвона-чорную шыйную хустку, якая, паводле сведчанняy пакаёyкi, была на незнаёмцы, якi прыходзiy на стайнi таго вечару. Хантэр, ачуняyшы, таксама пацвердзiy прыналежнасць шыйнай хусткi незнаёмцу. Гэтаксама ён быy перакананы, што той незнаёмец, стоячы ля акна, пасыпаy нечым ягонае кары з баранiны i такiм чынам пазбавiy стайнi вартаyнiка. Што да знiклага каня, то y гразi на дне жахлiвага яра было багата доказаy таго, што падчас бойкi конь знаходзiyся тамсама. Але з той ранiцы яго нiхто не бачыy, i, нягледзячы на абвешчанае вялiкае yзнагароджанне i на тое, што yсе цыганскiя насельнiкi Дартмура былi yцягнутыя y росшук, нiякiх навiнаy пра яго так i не з’явiлася. Аналiз жа рэшткаy вячэры вартаyнiка стайнi паказаy, што яна yтрымлiвала ладную дозу опiю y парашку, у той час як людзi y доме елi тую ж страву без анiякiх шкодных наступстваy для сябе.

Вось галоyныя акалiчнасцi справы, калi ачысцiць гiсторыю ад усiх здагадак i выкласцi як найясней. А зараз падсумуем усё, што зрабiла па справе палiцыя.

Інспектар Грэгары, якому даручылi гэтую справу, – надзвычай кампетэнтны супрацоyнiк. Калi б ён быy надзелены yяyленнем, то мог бы дасягнуць вышыняy у прафесii. Па прыбыццi на месца здарэння ён адразу ж знайшоy i арыштаваy чалавека, на якога натуральна падала падазрэнне. Адшукаць яго было няцяжка, бо ён жыy у адной са згаданых мною сядзiб. Выявiлася, што зваць яго Фiцрой Сiмпсан. Добра адукаванага чалавека высокага паходжання, яго зацягнула y багну iпадромных ставак, дзе ён прамантачыy усе свае грошы i жыy без размаху з букмекерскай дзейнасцi y спартыyных клубах Лондана, якая прыносiла сцiплыя прыбыткi. Праверка паказала, што ён паставiy каля пяцi тысячаy фунтаy супраць фаварыта. Пасля арышту ён сам прызнаyся, што сапраyды хадзiy у Дартмур з надзеяй болей даведацца пра коней Кiнгс-Пайланда, а таксама пра каня Дэсбара, другога фаварыта са стайняy Мэйплтана, якога трэнiраваy Сайлас Браyн. Ён не адмаyляy, што папярэдняга вечару рабiy усё, пра што кажуць сведкi, але заявiy, што не меy злых намераy i проста хацеy атрымаць iнфармацыю з першых рук. Калi яму паказалi ягоную шыйную хустку, ён збляднеy i нiяк не змог патлумачыць, якiм чынам яна аказалася y руцэ забiтага. Ягоная мокрая вопратка сведчыла, што ён трапiy пад дождж мiнулае ночы, а кiй, выраблены y Пiнангу* з пальмавага дрэва, з залiтым усярэдзiну свiнцом, акурат мог быць тым самым прадметам, якiм трэнеру нанеслi жахлiвыя пашкоджаннi. З iншага боку, гэты чалавек не быy паранены, а кроy на нажы Стрэйкера паказвала, што як найменш адзiн з нападнiкаy пацярпеy ад яго. Вось такая, калi каротка, гiсторыя, Ўотсан, i калi вы зможаце пралiць для мяне святло на яе, я буду надзвычай вам удзячны.

Я з вялiкай цiкавасцю выслухаy усё, што з уласцiвым яму yменнем быць дарэшты зразумелым расказаy Шэрлак Холмс. Нягледзячы на тое, што пра большасць фактаy я ведаy i раней, дагэтуль мне было няясна, што з усяго гэтага найважнейшае i як адно звязанае з iншым.

– Цi магчыма такое, што рэзаную рану Стрэйкер нанёс сабе сам, калi бiyся y канвульсiях, якiя наступнiчаюць любому мазгавому пашкоджанню? – спытаy я.

– Гэта не толькi магчыма – з вялiкай iмавернасцю так i здарылася, – адказаy Холмс. – І y такiм выпадку адпадае адзiн з галоyных закiдаy абвiнавачанаму.

– Але я yсё адно не разумею, якую версiю можа высунуць палiцыя.

– Баюся, што якую б версiю нi прапанавалi мы, у палiцыi будуць сур’ёзныя пярэчаннi. Яны мяркуюць, што Фiцрой Сiмпсан, падсыпаyшы вартаyнiку наркотык i неяк займеyшы дублiкат ключа, адамкнуy дзверы стайнi i вывеy каня, каб яго выкрасцi. Аброць адсутнiчае, так што Сiмпсан мусiy надзець яе на яго. Потым, пакiнуyшы дзверы адчыненымi, ён павёy каня праз тарфянiкi, дзе альбо выпадкова сустрэy трэнера, альбо той дагнаy яго. Далей зразумела. Сiмпсан выбiвае мазгi трэнеру сваiм цяжкiм кiем без анiякага пашкоджання ножыкам, якiм абараняyся Стрэйкер, а потым заводзiць каня y сакрэтную схованку, цi, можа быць, конь кiнуyся прэч падчас бойкi i цяпер бадзяецца дзесьцi на тарфянiках. Так уяyляе сабе карцiну палiцыя, i, як бы неверагодна яна нi выглядала, усе астатнiя тлумачэннi падаюцца яшчэ больш неверагоднымi. Тым не менш на месцы я збiраюся вельмi хутка спраyдзiць магчымасць такога развiцця падзей, а пакуль не бачу, як мы можам прасунуцца наперад у расследаваннi.

Толькi yвечары мы прыбылi y мястэчка Тавiсток, якое, быццам умбон* велiзарнага круглага шчыта, ляжыць y цэнтры Дартмура*. На станцыi нас чакалi два джэнтльмены. Адзiн, высокi бландын з цiкаyнымi i пранiзлiвымi блакiтнымi вачыма, барадою i пышнай фрызурай нагадваy iльва. Другi – маленькi нервозны чалавек, вельмi акуратны i франтаваты, у сурдуце, гамашах, з невялiкiмi дагледжанымi бакенбардамi i y маноклi. Апошнi быy палкоyнiк Рос, добра вядомы спартсмен, першы – iнспектар Грэгары, дэтэктыy, iмя якога хутка набывала вядомасць у Англii.

– Я так усцешаны вашым прыездам, мiстэр Холмс, – сказаy палкоyнiк. – Інспектар тут зрабiy усё, што можна, але мне хочацца, каб анiводзiн камень не застаyся неперавернутым у спробах дашукацца праyды, пакараць забойцу беднага Стрэйкера i знайсцi майго каня.

– Нiчога новага не высветлiлi? – запытаyся Холмс.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 >>
Новинки
Свернуть
Популярные книги
Свернуть